Сымон-музыка (НАТ імя Я. Купалы, 2015 г.)

Сымон-музыка (НАТ імя Я. Купалы, 2015 г.)

bartimeyse

8 лет назад

4,635 Просмотров

«Сымон-музыка». Спектакль Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы паводле аднайменнай паэмы Якуба Коласа.
Запіс зроблены 21 лістапада 2015 г. падчас апошняга, сотага паказу спектакля.

Дзіўнаваты пастушок Сымон, на якога нават бацькі жаляцца за чулую душу, больш за надзённую працу цікавіцца музыкай зямлі, ветру, лесу, адчувае ў сабе дар песняра. Пасля смерці дзеда – адзінага, хто разумеў яго і шкадаваў, – Сымон ідзе блукаць па свеце ў пошуках сваёй долі. Усё багацце ягонае – скрыпка, што засталася ад дзеда Курылы. На сваім шляху ён сустракае шмат людзей: Жабрака, карчмара Шлёму, Пана, дзеда Данілу, Варажэю, і, нарэшце, свае сапраўднае каханне – Ганну. Сымон праходзіць усе этапы жыцця творцы, які заўжды выглядае белай варонай сярод людзей, і робіць галоўную справу свайго жыцця – вылечвае музыкай каханую.

Рэжысёр-пастаноўшчык — Мікалай Пінігін
Сцэнаграфія і касцюмы — Алеся Сарокіна
Кампазітар — Андрэй Зубрыч
Пластыка — Павел Адамчыкаў
Прэм'ера адбылася 19 лістапада 2005 года
У спектаклі гучыць «Песня жабракоў» на словы паэта Леаніда Дранько-Майсюка

Дзейныя асобы і выканаўцы:
Сымон — Аляксандр Казела
Дзед Курыла — Генадзь Гарбук
Бацька Сымона — Вячаслаў Паўлюць
Маці Сымона — Алена Сідарава
Дзед Жабрак — Віктар Манаеў
Ганна — Ганна Хітрык
Маці Ганны — Святлана Некіпелава
Шлёма — Мікалай Кірычэнка
Пан — Аляксандр Падабед
Дзед Даніла — Арнольд Памазан
Дамінік — Дзмітрый Есяневіч
Варажэя — Наталля Качаткова
Хор жанчын — Кацярына Алейнікава, Марына Гардзіёнак, Марта Голубева, Юлія Шпілеўская, Кацярына Яворская
Хор мужчын — Павел Астравух, Міхаіл Зуй, Раман Падаляка, Сяргей Чуб, Павел Яскевіч
Музыкі — Генадзь Вішнякоў, Леанід Клунны, Андрэй Сапоненка, Андрэй Сенажэнскі, Юрый Хілавец

Вялікі дзякуй AND01AND, які запісаў зыходнік з лічбавага наземнага канала і ласкава передаў яго.
Спампаваць спектакль мажліва па спасылцы — https://by.rutracker.org/forum/viewtopic.php?t=1429

Тэги:

#Сымон-музыка #Симон-музыкант #Пинигин #Купалаўскі #НАТ_імя_Я._Купалы #2015 #Якуб_Колас #спектакль #тэатр #Мікалай_Пінігін #Алеся_Сарокіна #Андрэй_Зубрыч #Павел_Адамчыкаў #Аляксандр_Казела #Генадзь_Гарбук #Вячаслаў_Паўлюць #Алена_Сідарава #Віктар_Манаеў #Ганна_Хітрык #хитрик #Святлана_Некіпелава #Мікалай_Кірычэнка #Аляксандр_Падабед #Арнольд_Памазан #Дзмітрый_Есяневіч #Наталля_Качаткова #Марына_Гардзіёнак #Марта_Голубева #Юлія_Шпілеўская #Міхаіл_Зуй #Раман_Падаляка #Сяргей_Чуб
Ссылки и html тэги не поддерживаются


Комментарии: